Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПОШНІЯ ПАВЕДАМЛЕНЬНІ З КАНДАГАРУ


Віктар Дзятліковіч

Ёсьць і трэцяя сіла, якая можа уплываць на сытуацыю ў гэтым рэгіёне. Маю на ўвазе амэрыканскіх дэсантнікаў, базы якіх знаходзяцца ў 90 кілямэтрах ад Кандагару. Аднак амэрыканскае кіраўніцтва пакуль сьцьвярджае, што дэсантнікі не вядуць баявых дзяньняў. Яны абмежаваліся тым, што выставілі блёк-пасты на дарогах, якія вядуць з поўначы Афганістану ў Кандагар. Такім чынам яны спрабуюць злавіць каго-небудзь з Талібану.

Між тым іншыя крыніцы ўсё ж такі інфармуюць, што амэрыканцы ўдзельнічаюць у баявых дзяньнях. Іранскае інфармацыйнае агенцтва паведамляе, быццам бы сёньня спэцыяльным рэйсам у Амэрыку адпраўленыя 124 труны з дэсантнікамі, якія загінулі пад Кандагарам. Натуральна, Пэнтагон не пацьвердзіў пакуль гэтую інфармацыю.

Тымчасам прадстаўнікі талібаў паведамляюць, што за апошнія суткі ад амэрыканскіх бамбаваньняў загінула 120 мірных жыхароў у Кандагары, у горадзе расьце паніка і ўсё больш жыхароў уцякаюць да мяжы з Пакістанам.

Наагул сёньня ў Кабуле зьяўлялася шмат супярэчлівых зьвестак. Так, толькі зараз сярод журналістаў распаўсюдзілася інфармацыя, быццам бы ўчора на шляху з Пакістану ў Злучаныя Штаты ў Кабуле спыніўся дырэктар ЦРУ. Ён быццам бы сустрэўся зь міністрам замежных справаў Афшаністану доктарам Абдулом і міністрам абароны генэралам Фахімам. Абмяркоўвалася некалькі пытаньняў.
Галоўнае зь іх – як шукаць ядзерную ды хімічную зброю, якая можа знаходзіцца ў талібаў і Усамы Бін Ладэна.

Апрача таго, кіраўнік ЦРУ быццам бы абмяркоўваў з афганскімі міністрамі, як злавіць Усаму Бін Ладена і Мулу Амара. Ёсьць дзьве вэрсіі, дзе яны могуць знаходзіцца зараз: альбо каля Джылялябаду, альбо ў Кандагары.

Кіраўніцтва Паўночнага альянсу ўпэўненае, што арышт Усамы Бін Ладэна – гэта толькі справа часу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG