Да такой высновы прыйшла місія Ўсясьветнага банку, якая завершыла сёньня працу ў Менску. Тыя, каго дзяржава лічыць найабяздоленымі й дапамагае шматлікімі льготамі, насамрэч, як зазначыла на выніковай прэс-канфэрэнцыі кіраўніца місіі Галіна Сатырава, жывуць лепш за многіх беларускіх дзяцей — найперш зь няпоўных і шматдзетных сем'яў.
У гэтай сувязі місія Ўсясьветнага банку распрацавала праграму адраснай дапамогі, паводле якой у сфэры сацыяльнай абароны ў Беларусі мусіць усталявацца справядлівасьць і фінансавая празрыстасьць. Ажыцьцяўленьне праграмы распачнецца 1 студзеня наступнага году. Пакуль што беларускія ўлады пагадзіліся на экспэрымэнт у межах аднаго раёну — Асіповіцкага.