Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯРХОЎНЫ СУД ЛІКВІДАВАЎ СЁНЬНЯ МОЛАДЗЕВЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЦЭНТАР


Ягор Маёрчык, Менск

Цягам апошняга году Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла Моладзеваму інфармацыйнаму цэнтру тры папярэджаньні. Першае — за парушэньне правілаў побыту ў Беларусі чэскага грамадзяніна Міхала Плаўца, які прыехаў у краіну на запрашэньне цэнтру. Другое — за тое, што адрас сядзібы не супадаў зь юрыдычным адрасам арганізацыі. І трэцяе — за хібы ў афармленьні фармуляру. Пасьля гэтага Мінюст ініцыяваў разгляд у Вярхоўным судзе справы пра ліквідацыю арганізацыі.

Кіраўнік Моладзевага інфармацыйнага цэнтру Алесь Міхалевіч упэўнены, што арганізацыю зьліквідавалі паводле загаду "зьверху":

(Міхалевіч: ) "Зразумела, што гэтае рашэньне было прынятае не ў судзе. Усім нам вядома, што наш Вярхоўны Суд зьяўляецца абсалютна незалежным ад усяго, апрача адміністрацыі прэзыдэнта. Уся справа пачыналася зь ліста з КГБ за подпісам палкоўніка Старавойтава пра тое, што Міністэрства юстыцыі павінна разабрацца з Моладзевым інфармацыйным цэнтрам. Адразу бачна, адкуль ногі растуць. Думаю, што гэта не КГБ, а нават значна вышэй".

Паводле спадара Міхалевіча, нягледзячы на рашэньне Вярхоўнага Суду, Моладзевы інфармацыйны цэнтар працягне сваю асноўную працу — дапамогу дэмакратычным грамадзкім арганізацыям у рэгіёнах Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG