Рашэньне закрыць рынак сёньня абвесьцілі як гандлярам, так і наведнікам "Байкальскага". Гэта іх абурыла:
(Спадар: ) "Каму ён перашкаджае, гэты рынак?"
(Іншы спадар: ) "Тут справядлівыя гандляры. Усё тут нас задавальняе".
(Спадар: ) "Я вельмі шкадую, што яго зачыняюць".
(Надзея Хведараўна: ) "Тут вельмі добрае месца для рынку".
(Марыя Паўлаўна: ) "Я таксама за тое, каб рынак існаваў".
Гарадзкія ўлады абгрунтоўваюць ліквідацыю рынку "Байкальскі" рэканструкцыяй Менскай кальцавой дарогі. На думку ўдзельнікаў стыхійнага сходу, прычына зносу неабгрунтаваная:
(Спадар: ) "Хіба тут дарогі мала. Аднаго боку дарогі — дастаткова".
(Іншы: ) "Калі была перадвыбарчая кампанія, што абяцаў Лукашэнка? А тое, што ён падтрымае мінірынкі, прадпрымальніцтва. А што ён насамрэч сёньня вырабляе? Альбо ён зноў нам скажа, што ён зьехаў у Расею і што ён невінаваты. А гэта, маўляў, усё ягоныя міністры. Дык што ж ён за такі кіраўнік дзяржавы, калі міністры ў ягоную адсутнасьць робяць беззаконьне!"
(Спадар: ) "Гэта глупства, што дарогі мала. Яе дастаткова, каб не чапаць рынак".
Гэтак мяркуюць удзельнікі сёньняшняга сходу. Гандляры "Байкальскага" і яго наведнікі вырашылі правесьці ў наступную суботу агульную акцыю пратэсту.