Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДА ДНЯ НАРОДЗІНАЎ УЛАДЗІМЕРА КАРАТКЕВІЧА 15 ЯГО ВЕРШАЎ ПАКЛАДЗЕНЫЯ НА МУЗЫКУ


Валянціна Аксак, Менск

Ідэя патрактаваць вершы Уладзімера Караткевіча сучаснымі музычнымі вэрсіямі выглядае даволі нечакана. Спадар Суша аднак з тым ня згодны.

(Суша: ) "Я б не называў яе такою ўжо і незвычайнаю. Па-мойму, творы Караткевіча, у першую чаргу ягоная паэзія, даўно павінны былі быць пакладзеныя на музыку... З маім удзелам былі зробленыя альбомы "Сьвяты вечар-2000" і "Я нарадзіўся тут". І тыя ж музыкі, якія іх рабілі, і прыдумалі разам са мной гэты альбом на вершы Уладзімера Караткевіча".

(Аксак: ) "Альбомы, пра якія вы згадвалі, сталіся падзеяй у культурным, музычным жыцьці краіны. Альбом "Я нарадзіўся тут" нават названы альбомам году на леташняй рок-каранацыі. Але нашае грамадзства, нашыя слухачы даволі кансэрватыўныя. Ці вы не баіцеся, што яно ня ўспрыме клясычную паэзію Караткевіча ў той музычнай стылістыцы, у якой працуюць аўтары згаданых альбомаў?"

(Суша: ) "У чымсьці вы, безумоўна, маеце рацыю. Мы робім даволі рызыкоўны крок. Але мы і ставімся да яго зь вялікай адказнасьцю. Я думаю, што ў нас усё атрымаецца на належным узроўні".

Альбом складуць 15 песьняў, якія напісалі вядомыя беларускія рок-музыкі Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч ды Аляксандар Памідораў. Мяркуецца, што з шаснаццатым творам да іх далучацца музыкі рок-гурту "Нейро Дюбель".

Праца над альбомам блізкая да завяршэньня. Ці будзе ягоная прэзэнтацыя і калі слухачы змогуць набыць дыск з песьнямі на вершы ўлюбёнага пісьменьніка?

(Суша: ) "Вы мне задалі складанае пытаньне. Натуральна, мы будзем ладзіць прэзэнтацыю. Але калі гэта будзе дакладна, ня ведаю... Дакладная дата яшчэ ня вызначаная".

Датаю гэтаю, паводле нашай інфармацыі, хутчэй за ўсё будуць Каляды — 25 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG