Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СКОНЧЫЎСЯ СУД НАД АБАРОНЦАМІ ГАЗЭТЫ “ПАГОНЯ” Ў ГОРАДНІ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Абодва журналісты працавалі ў "Пагоні". У мінулы панядзелак, каб падтрымаць супрацоўнікаў закрытай судом газэты, на вуліцу Савецкую выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. На галоўнага рэдактара Міколу Маркевіча і двух журналістаў міліцыя склала пратаколы за ўдзел у недазволеным вулічным мерапрыемстве.

На судзе міліцыянты правіну Анджэя Пісальніка вызначылі наступным чынам — меў на сабе накідку зь мішэньню і надпісам: "Я — журналіст, я — наступны". У яго на шыі вісела нізка з рулькамі туалетнай паперы. Ён сьцьвярджаў, што гэта — ідэал беларускай прэсы.

Улічваючы нязначнасьць правіны Анджэя Пісальніка і Паўла Мажэйкі, судзьдзя толькі папярэдзіў іх. Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч адразу пасьля пікету зьехаў. Суд над ім адбудзецца пасьля таго, як ён вернецца ў горад.

За два апошнія тыдні "Пагоня" двойчы выйшла ў Інтэрнэце. Зь неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што гарадзкія ўлады будуць супрацівіцца, каб замест "Пагоні" зьявілася іншая газэта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG