Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬСКІ БОК УВАЖАЕ, ШТО ТРАГІЧНЫХ СТРАТАЎ АД ЗКРЫЦЬЦЯ ПАМЕЖНАГА ПЕРАХОДУ НЕ ЗАЗНАЕ


Радыё Свабода.

(Казлоўскі: ) “Закрыцьцё памежнага пераходу ад заўтра у Беластоцкай Кузьніцы прывядзе да таго, што фінансавы абарот нашых гандляроў і бюро паслугаў зьнізіцца, я думаю, на 25-30 працэнтаў, зьменшыцца колькасьць турыстаў, якія прыяжджаюць самі на аўтамабілях, але ня зьнізіцца колькасьць падарожнікаў цягнікамі. Наадварот павялічыцца колькасьць тых, хто езьдзіць цягнікамі. Да таго будзе болей цягнікоў з Горадні да Беластоцкай Кузьніцы. На падставе чаго я гэта кажу? На падставе таго, што ў мінулым годзе ўжо мелі мы зачынены памежны пераход цягам 3-х месяцаў, і тады прыбыткі нашых мясцовых прадпрымальнікаў зьнізіліся на 20-30 працэнтаў”.

(Ціхановіч: ) “Мы запыталіся спадара Казлоўскага, як гэта можа паўплываць на беспрацоўе?”

(Казлоўскі: ) “Безумоўна, беспрацоўе можа павялічыцца, але ня так рэзка, як некаторыя гэта прадстаўляюць. Напэўна, зьменшыцца прыбытак тых, хто мае свае крамы, бюро паслугаў. Гарадзкая ўправа выступала супраць і прасіла пра іншае разьвязаньне праблемы, раней зьвярталася да ваяводзкай улады, дзяржаўнай улады, пачынаючы ад прэм’ер-міністра праз нашых дэпутатаў Падляскай зямлі. Але адказ адназначны – не. Ня можна адчасова рабіць рамонтную працу і пабудову аднаго з найбольшых пераходных пунктаў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG