Кіраўнік прэсавага цэнтру "Хартыі-97" Алег Бябенін паведаміў Радыё Свабода, што прычынай перапынку былі, у прыватнасьці, сур'ёзныя тэхнічныя прычыны: як вядома, улады неаднаразова спрабавалі спыніць працу сайту "Хартыі-97" праз спробы канфіскаваць абсталяваньне і блякаваньне доступу да яго карыстальнікам.
Алег Бябенін паведаміў, што цяпер Інтэрнэт-старонка "Хартыі" будзе стварацца за межамі Беларусі. А ў першай палове наступнага году прэсавы цэнтар "Хартыі-97" абяцае стварыць новы вялікі інфармацыйны Інтэрнэт-праект, які, кажа Алег Бябенін, будзе закранаць ужо ня толькі палітычныя пытаньні.