Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ СУДЗІЛІ ЗАТРЫМАНЫХ АБАРОНЦАЎ КУРАПАТАЎ БУЙВАЛА, СІЎЧЫКА І ФАБІШЭЎСКАГА


Любоў Лунёва, Менск

Судзьдзя Аляксандар Тачкар апытваў амонаўцаў, якія затрымлівалі Валерыя Буйвала. На пытаньне: "Чаму вы хапалі людзей?", амонавец Яўген Зеневіч адказаў: мы людзі маленькія, нам загадалі — мы выканалі загад. Ці было правапарушэньне з боку ўдзельнікаў акцыі, амонаўцы адказаць ня здолелі. Яны спаслаліся на загад кіраўніцтва, якое прымусіла іх пісаць рапарты на затрыманых.

Падчас перапынку ў слуханьнях Валеры Буйвал паведаміў Радыё Свабода:

(Буйвал: ) "Ідзе савецкі суд — "самы гуманны суд у сьвеце". Але ўсе думкі, канечне, ня тут. Дзякуй за падтрымку ўсім, хто прыйшоў падтрымаць, дзякуй калегам-журналістам. Толькі думкі зараз у Курапатах. Трэба інфармаваць грамадзкасьць, трэба падымаць людзей, трэба паведамляць пра гэтую нашу нацыянальную трагедыю па ўсім сьвеце. Вось гэта — самая галоўная праблема".

Пасьля прагляду апэратыўнай відэастужкі Валеры Буйвал заявіў у судзе, што яна груба змантажаваная праваахоўчымі органамі. Судзьдзя перанёс далейшы разгляд справы на заўтра, бо вырашыў апытаць у якасьці сьведкі маёра Віктара Зяневіча, які кіраваў разгонам людзей у Курапатах.

Наступным судзілі Вячаслава Сіўчыка. На суд прыйшоў апэратар расейскай тэлекампаніі TV6 Уладзімер Андронаў. Ён прынес відэасюжэт пра Курапаты ад 9 лістапада, які трансьляваўся ў той дзень у вечаровым выпуску навінаў. Такім чынам, у судзе зьявілася дзьве відэавэрсіі падзеяў таго дня.

Далейшы разгляд справы Вячаслава Сіўчыка перанесены на заўтра.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG