Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА МУРЫ ЛЯ МЕНСКАГА КАСЬЦЁЛУ СЬВЯТОГА РОХА ЎСТАЛЯВАНАЯ ШЫЛЬДА Ў ПАМЯЦЬ ДАЎНІХ МОГІЛАК НА ЗАЛАТОЙ ГОРЦЫ


Альгерд Невяроўскі, Менск


Напрыканцы мінулага тыдня ў Беларусь прыбыў новы амбасадар Ватыкану архібіскуп Іван Юркавіч. Даверчыя лісты Аляксандру Лукашэнку нунцы Юркавіч перадасьць прыкладна праз 20 дзён, пасьля сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства замежных справаў Беларусі. 6 лістапада архібіскуп Юркавіч сустрэўся ў менскім катэдральным касьцёле са сьвятарамі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі і яе кіраўніком кардыналам Казімерам Сьвёнтакам. Новаму нунцыю 49 гадоў, па нацыянальнасьці ён славенец. Доўгі час Іван Юркавіч працаваў на розных пасадах у МЗС Ватыкану. Іван Юркавіч быў высьвечаны на біскупа 6 кастрычніка сёлета ў Любляне. Валодае ангельскай, францускай, нямецкай, італьянскай, гішпанскай, харвацкай і расейскай мовамі. Біскуп Юркавіч стаў пятым нунцыем Сьвятога Пасаду ў Менску пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці.

А на "Дзяды" на муры перад менскім касьцёлам сьв.Роха была адкрытая памятная шыльда з выявай анёла і надпісам "Былыя Залатагорскія каталіцкія могілкі. Вечны супакой дай ім Пане". Як паведаміў аўтар шыльды, вядомы скульптар Валер'ян Янушкевіч, гэты барэльеф быў зроблены на просьбу каталікоў зь Менску й з дыяспары, чые родныя былі пахаваныя на даўніх Залатагорскі могілках. Сродкі на выраб шыльды, асьвечанай менскім біскупам Кірылам Клімовічам, ахвяравалі прыватныя фундатары.

У менскім міжнародным адукацыйным цэнтры прайшла трэцяя канфэрэнцыя журналістаў-хрысьціянаў, арганізаваная Беларускім саюзам эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў. У яе рабоце бралі ўдзел прадстаўнікі 30 спэцыялізаваных хрысьціянскіх выданьняў з розных рэгіёнаў Беларусі. Паводле прэзыдэнта асацыяцыі журналістаў-хрысьціянаў Сяргея Раманава, галоўнай мэтай канфэрэнцыі стала кансалідацыя журналістаў, якія ў сваіх выданьнях абвяшчаюць праўды Эвангельля.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG