Тут некалькі гадоў таму гомельскія дэмакраты ўстанавілі чорны крыж з адмысловай таблічкай. Аднак невядомыя вандалы сарвалі таблічку, а ўлады побач з крыжам распачалі будаўніцтва адстойніку для сьцёкаў.
Напярэдадні мітынгу маладафронтаўцы прыбралі месца ля крыжа, а сябра КХП БНФ Уладзімер Шыцікаў аднавіў надпіс: “Адно зь месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкай дыктатуры ў 1919-1940 гадах”.