Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДСТАЎНІЦТВЫ МІЖНАРОДНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ У БЕЛАРУСІ ПАДВЫШАЮЦЬ СТАНДАРТЫ БЯСЬПЕКІ


Ягор Маёрчык, Менск

Намесьнік кіраўніка Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі Мішэль Ревалье патлумачыў:

(Рывалье: ) "Так, мы зрабілі захады, каб пазьбегнуць любых нэгатыўных праблемаў, зьвязаных з нашай поштай. Як і іншыя прадстаўніцтвы міжнародных арганізацыяў, што месьцяцца ў Менску. Я не магу распавесьці больш падрабязна, бо, вы самі разумееце, гэта захады нашай бясьпекі. Мы ўпэўненыя, што гэта дапаможа нам".

Кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага Банку Сяргей Кулік паведаміў, што ўсе супрацоўнікі ўжо ведаюць, як трэба апрацоўваць лісты і бандэролі.

Паводле супрацоўніка прадстаўніцтва Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў Андрэя Шабронава, прадстаўніцтва ў Беларусі атрымала падрабязныя інструкцыі, як праглядаць пошту і як сябе паводзіць, калі раптам у капэрце ці бандэролі знойдуць невядомыя рэчывы:

(Шабронаў: ) "Мы атрымалі дэталёвыя інструкцыі з нашай штаб-кватэры. Там тлумачыцца, у якіх выпадках мы павінны прымаць надзвычайныя меры бясьпекі. Напрыклад, у выпадку зьяўленьня падазроных рэчываў у той карэспандэнцыі, якую атрымліваем. Супрацоўнік павінен працаваць у гумавых пальчатках. Усе падазроныя рэчывы, якія могуць быць дасланыя па пошце, не павінны быць даступныя пэрсаналу ў офісе. Мы маем атрымаць у блізкім часе больш дэталёвыя мэдычныя інструкцыі".

Што да дзяржаўных установаў Беларусі, то ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі мне адмовіліся распавесьці, як цяпер апрацоўваецца пошта. Не змаглі адказаць на гэтае пытаньне і ў прэсавай службе "палаты прадстаўнікоў".

У Міністэрстве ўнутраных справаў заявілі, што пасьля тэрактаў у Злучаных Шататах узмацнілі патруляваньне вуліцаў беларускіх гарадоў. А пра зьмяненьне стандартаў бясьпекі ў апрацоўцы карэспандэнцыі супрацоўнік прэсавай слубжы гэтага міністэрства, які адмовіўся назваць сябе, нічога ня ведае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG