Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЙДЗІСЬВЕТЫ СПЭКУЛЮЮЦЬ НА БЕЛАРУСКА-РАСЕЙСКАЙ ІНТЭГРАЦЫІ


Ігар Карней, Менск

Газэта беларускага Міністэрства ўнутраных справаў "На страже" распавядае, што першай ахвярай занадта актыўнай палітызаванасьці стала 80-гадовая пэнсіянэрка адной зь вёсак Браншчыны.

Калі да старой завіталі дзьве жанчыны, прадставіліся супрацоўніцамі Дзяржбанку і запыталі, ці ведае тая пра новыя саюзныя грошы, пэнсіянэрка пагадзілася: маўляў, хто ж ня ведае, што Беларусь і Расея ўжо аб'ядналіся! Тады госьці прапанавалі палітычна дасьведчанай асобе абмяняць расейскія грошы на валюту саюзнай дзяржавы наўпрост у хаце, не чакаючы адпаведнага выкліку ў банк.

Атрымаўшы 3300 расейскіх рублёў (а гэта крыху больш за 100 даляраў), наведніцы зьніклі. А як напамін пра візыт "пасланцоў інтэграцыі" на стале 80-гадовай пэнсіянэркі застаўся стос кніжных закладак з выявамі грашовых купюраў розных краінаў сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG