Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АДКАЗ НА ЗАКЛІК, ЯКІ ПРАГУЧАЎ У ЭФІРЫ СВАБОДЫ, СЁНЬНЯ Ў КУРАПАТЫ ЗНОЎ ПАЦЯГНУЛІСЯ ЛЮДЗІ


Радыё Свабода.

(Соусь: ) “Учорашні заклік не зьмяншаць увагу да лягеру абаронцаў Курапатаў, які прагучаў у нашай праграме, быў пачуты. Сёньня ад раніцы ў Курапаты пачалі прыходзіць людзі. Прыкладам, я была сьведкай, як адна пэнсіянэрка, спадарыня Ніна, прынесла бульбу, нехта іншы прынес печыва. Нагадаю, што кальцавая дарога цяпер зачыненая для руху транспарту, і актыўная будоўля ідзе ўжо ў ста мэтрах ад Курапатаў насупраць аўтобуснай станцыі. Дарэчы, сёньня раніцай на станцыі зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг, які вывесілі сябры руху Зубар.

28 кастрычніка, у нядзелю, КХП БНФ ладзіць шэсьце а 12 гадзіне ад гадзіньнікавага заводу і ў 15 гадзін – жалобны мітынг у Курапатах. Потым будуць яшчэ мерапрыемствы – 30 кастрычніка і 3 лістапада.
Мерапрыемстваў шмат, але пакуль не відаць вялікай актыўнасьці грамадзянаў. Побач са мной намесьнік старшыні БНФ Вячаслаў Сіўчык. Вячаслаў, можа варта было наладзіць адно, але масавае мерапрыемства?”

(Сіўчык: ) “Натуральна, у сёньняшніх умовах лепш было б, каб было адно масавае мерапрыемства, але чарговы раз, на жаль, спрацаваў суб’ектыўны фактар – а менаваіта тое, што пазыцыя розных палітычных партыяў і групаў не ўзгадняецца. Таму маем, што маем. Часткова віна ляжыць на ўсіх кіраўніках палітычных партыяў. Таму я лічу, што трэба па магчымасьці прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах. Нашая задача – як можна дапамагчы маладым, як можна самім паўдзельнічаць”.

(Караткевіч: ) “Чаму ня шмат палітычных сілаў праявілі ўвагу да таго, што адбываецца ў Курапатах?”

(Сіўчык: ) “На жаль, прызначэньне Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам мела кепскія наступствы для беларускага грамадзтва. Натуральна, беларускае грамадзтва зараз у пэўнай ступені разгубленае, бо большасьць людзей усё ж прагаласавалі супраць Лукашэнкі, а вынікаў ніякіх не было. І таму грамадзкая актыўнасьць зараз дастаткова нізкая. Вы ж бачыце, чыімі сіламі адбываецца абарона Курапатаў, бачыце, што робіцца ў Акадэміі Навук – там наагул ніякіх пратэстаў няма. У гэтай сытуацыі мусіць адбыцца кансалідацыя ўсіх беларускіх сілаў, бо наперадзе нас чакаюць дастаткова цяжкія часы і супрацьстаяць акупацыі можна толькі агульнымі сіламі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG