Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АДКАЗ НА ВОКЛІЧЫ "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!" МЕНСКІЯ МІЛІЦЫЯНТЫ БРАХАЛІ ЯК САБАКІ…


Ягор Маёрчык, Менск

(Пікетоўцы: ) "Свабоду Севярынцу! Свабоду Севярынцу! Свабоду Севярынцу! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!"

Такімі воклічамі й плякатамі сябры Маладога Фронту вырашылі падтрымаць лідэра сваёй арганізацыі, які цяпер знаходзіцца за кратамі. Восем дзён таму яго пакаралі арыштам на 10 сутак за акцыю пратэсту супраць уваходжаньня Менскага аўтамабільнага заводу ў расейскі аўтамабільны хольдынг.

Дзяжурныя міліцыянты рэагавалі на скандаваньне лёзунгаў і плякаты вельмі дзіўна. У адказ яны пачалі брахаць як сабакі. А пазьней паспрабавалі прагнаць пікетоўцаў:

(Міліцыянт: ) "Што тут такое? Чаго вы прыйшлі сюды? Чаго вы крычыце?"

(Пікетовец: ) "Ну а чаго чалавека пасадзілі?"

(Міліцыянт: ) "Чаго вы тут крычыце? Тут людзі адпачываюць! Жывуць тут людзі! Вы перашкаджаеце адпачываць. Вось, можа там хтосьці сьпіць, а вы парушаеце парадак тут!"

Пікетоўцы вырашылі пазьбегнуць канфлікту зь міліцыянтамі і завершыць акцыю падтрымкі. Тым больш, што Павал Севярынец пачуў маладафронтаўцаў. Ён нават прасунуў руку ў фортку камэры.

Сваім пікетаваньнем маладыя людзі яшчэ раз хацелі зьвярнуць увагу на небясьпеку продажу беларускіх прадпрыемстваў расейскаму капіталу. Паводле намесьніка старшыні Аляксея Шэіна, гэта сур'ёзная палітычная праблема. Такім чынам Аляксандар Лукашэнка расплачваецца за перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах. Калі на заводах загаспадараць бізнэсоўцы з усходу, ужо нельга будзе казаць пра эканамічную самастойнасьць Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG