Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КВАСЬНЕЎСКІ І ПУЦІН НАЎРАД ЦІ АБМЯРКОЎВАЛІ СПРАВУ БЕЛАРУСІ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Ці гаварылі Квасьнеўскі з Пуціным пра краіну, якая знаходзіцца акурат паміж іх краінамі?

Апошнім часам у міждзяржаўных стасунках паміж Польшчай ды Расеяй назіраецца значнае пацяпленьне. Паводле вядучых польскіх газэтаў, Расея ў адносінах да Польшчы ўжо пазбавілася вялікаімпэрскіх амбіцыяў і зараз больш дбае пра паляпшэньне эканамічных статункаў паміж дзяржавамі. Аднак, як паведамляецца, гэтым разам прэзыдэнты дзьвюх краінаў будуць абмяркоўваць пераважна палітычныя праблемы: будучыня Калінінграду, новы транзытны газапровад у абыход Украіны і стварэньне палітычнага і эканамічнага трохкутніка – Варшава-Масква-Кіеў.

Адметна, што аналітыкі трох вядучых польскіх газэтаў - «wyborcza…», «życie…» і «rzeczpospolita» - пішучы пра магчымыя тэмы перамоваў Квасьнеўскага і Пуціна, у прыватнасьці? пра новы газапровад, які, як вядома, мае непасрэднае дачыненьне да Беларусі, пра саму Беларусь ні проста, ні ўскосна ня ўзгадваюць.

Нічога не змагла адказаць нам у гэтай справе і прэсавая дарадца канцылярыі прэзыдэнта спадарыня Агнешка Фігура, яка знаходзіцца зараз у Маскве разам з польскай дэлегацыяй. Ці гаварылі прэзыдэнты пра Беларусь, яна ня ведае.

Магчыма, гэта ёсьць наступствам непрызнаньня праз АБСЭ вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якая, у прыватнасьці ў Польшчы, ўсё радзей згадваецца як паўнавартасны суб’ект міжнароднай палітыкі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG