Судзьдзя заявіў, што закон не забараняе правядзеньня вулічных акцыяў. Супрацоўнікі міліцыі ў пратаколах забыліся ўдакладніць, ці зьяўляўся пікет маладафронтаўцаў незаконным.
Цяпер міліцыянтам прыйдзецца складаць новыя пратаколы ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам, а таксама даказваць віну Паўла Севярынца як арганізатара акцыі, бо з апэратыўнай відэастужкі вынікае, што лідэра маладафронтаўцаў затрымалі напачатку пікета.