Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АКЦЫЯ МОЛАДЗІ Ў КУРАПАТАХ ПРАЦЯГВАЕЦЦА


Радыё Свабода.

(Соусь: ) “Зараз у Курапатах ідзе дождж. Тут сабралася каля 20 чалавек”.

(Ціхановіч: ) “Ці бачыце Вы там новыя твары?”

(Соусь: ) “Я бываю штодня ў Курапатах і кожны дзень бачу новых людзей. Некаторпыя мяняюцца, прыходзяць праз дзень-два, але шмат і новых твараў. Вось я бачу, што тут зьявіліся новыя плякаты, яны доўгія, 10 мэтраў, прымацаваныя да дрэваў. Там напісана “Тут пахаваныя бязьвінныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў”, “Курапаты – наш боль”. Плякаты добра відаць з аўтамабіляў, што едуць па дарозе. Шмат кіроўцаў спыняюцца. Учора курапаты наведала дэпутатка гэтак званай “палаты прадстаўнікоў” Вольга Абрамава.

Зараз побач са мной знаходзіцца сябра Маладога Фронту Зьміцер Ятчэня. Дзяржаўныя тэлевізія і радыё пакуль ніякім чынам не паведамлялі пра тое, што цяпер адбываецца ў Курапатах. Тым ня менш Вольга Абрамава хоча ініцыяваць курапацкае пытаньне ў парлямэнце. Як Вы мяркуеце, Зьміцер, ці здольная так званая “палата прадстаўнікоў” дапамагчы вырашыць гэтае пытаньне, ці ў стане яны дапамагчы абаронцам Курапатаў?”

(Ятчэня: ) “Не, я лічу, што “палата прадстаўнікоў” у дадзены момант нічога ня можа вырашыць. Мы ўсе ведаем, што сабой уяўляе “палатка”, ведаем яе паўнамоцтвы, ведаем, што яна прымае дасланае згары. Так што яна нам і Курапатам дапамагчы ня можа”.

(Ціхановіч: ) “Я чую там нейкія гукі, нібыта сякера. Што там у вас адбываецца?”

(Ятчэня: ) “Так, гэта мы робім яшчэ некалькі крыжоў, якія паспрабуем сёньня ўсталяваць. Ну і таксама сячэм дровы для вогнішчаў”.

(Ціхановіч: ) “Радыё Свабода кожны дзень асьвятляе вашую акцыю. Ці адчуваеце вы зваротную сувязь праз Радыё з тымі людзьмі, якія прыходзяць да вас?”

(Ятчэня: ) “Так. Вось учора шмат людзей вярталася зь лецішчаў, і яны казалі, што на лецішчах чулі Свабоду і чулі пра нашыя заклікі, таму яны прыяжджаюць сюды і падтрымліваюць нас матэрыяльна і маральна”.

(Ціхановіч: ) “Ці зьбіраецеся вы начаваць, колькі вас там застанецца?”

(Ятчэня: ) “Кожную ноч нас тут застаецца 10-15 чалавек”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG