Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУПРАЦЬ ЛУКАШЭНКІ? ПЯЦЬ СУТАК АРЫШТУ!


Алег Супрунюк, Берасьце

Яна пакараная за тое, што падчас выбарчай кампанii распаўсюджвала спэцвыпуск газэты "Наша свабода" i агiтацыйныя ўлёткi каля вайсковай часткi, дзе месьцiцца асобны батальён берасьцейскай мiлiцыi.

Як вынiкае з рашэньня суду, такiм чынам спадарыня Панасюк "выказвала палiтычныя iнтарэсы супраць абраньня Аляксандра Лукашэнкi прэзыдэнтам Рэспублiкi Беларусь". У гэтых дзеяньнях судзьдзя Рэуцкi ўбачыў прыкметы адмiнiстрацыйнага правапарушэньня паводле артыкула 167-га (частка першая). У судовым рашэньнi таксама пазначана, што Палiна Панасюк не працуе i ня можа сплацiць штраф. Таму ёй вынесена пакараньне ў выглядзе адмiнiстрацыйнага арышту тэрмiнам на 5 сутак.

Пасьля абвяшчэньня прысуду спадарыня Панасюк заявiла, што не прызнае сябе вiнаватай. Яна таксама паведамiла, што накiруе скаргу на неправамоцныя дзеяньнi судзьдзi Рэўцкага, якi пазбавiў яе права на абарону ў судзе.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG