Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАДА ЭЎРОПЫ ЗАКЛІКАЕ ЗША ДА СТРЫМАНАСЬЦІ Ў АДКАЗЕ НА ТЭРАКТЫ


Валер Каліноўскі, Стразбург

У дыскусіі ўзялі ўдзел больш за 60 дэпутатаў. Яны прапанавалі дзесяткі паправак і дапаўненьняў у агульную рэзалюцыў Асамблеі. За яе прагаласавалі амаль адзінагалосна. Супраць выступілі два дэпутаты, адзін зь якіх – Уладзімір Жырыноўскі з Расеі.

“Разглядаючы тэрарыстычныя акты супраць ЗША як злачынствы, а не як вайсковыя дзеяньні”, ПА Рады Эўропы заклікае Злучаныя Штаты да стрыманасьці ў адказе, да абмежаваньня гэтых дзеяньняў у рамках міжнароднага права і рэзалюцыяў ААН і яе Рады Бясьпекі.

Менавіта ААН разглядаецца як аснова для распрацоўкі міжнароднага антытэрарыстычнага мэханізму, які будзе ўключаць міжнародны крымінальны кодэкс і міжнародны трыбунал.

Рада Эўропы заклікае краіны Эўрапейскага Зьвязу і СНД аказаць усялякую падтрымку народу ЗША ў пераадоленьні наступстваў тэрактаў.

Разам з гэтым рэкамэндавана дасьледваць сацыяльныя, эканамічныя і рэлігійныя карані тэрарызму.

Кіраўнік Парлямэнцкай Асамблеі лорд Расэл Джонстан заклікаў не пераўтвараць адказ тэрарыстам у вайну Захаду і Ўсходу, багатых і бедных, у вайну рэлігіяў.

Вядомы расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў заявіў Радыё Свабода, што рэзалюцыя патрэбная, але малаэфэктыўная, бо міжнародныя арганізацыі ў цяперашнім фармаце не прыдатныя для барацьбы з тэрарызмам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG