Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЫВАТНЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ ДУМАЮЦЬ СТВАРЫЦЬ БЕЛАРУСКУЮ НАРОДНА-ДЭМАКРАТЫЧНУЮ ПАРТЫЮ


Міхал Стэльмак, Менск

Як вынікае зь ягонага тлумачэньня, Беларуская народна-дэмакратычная партыя зьбіраецца заняць вольную палітычную нішу. Гэтая ніша нібыта знаходзіцца паміж уладай і цяперашняй апазыцыяй.

А вось як пракамэнтаваў нашаму радыё ідэю стварэньня БНДП сябар аргкамітэту, намесьнік старшыні Беларускага прафсаюзу прадпрымальнікаў Леанід Каліценя:

(Каліценя: ) "Ідэя стварэньня партыі, якая б прадстаўляла інтарэсы сярэдняй клясы грамадзтва, існуе ўжо ня першы год. Гэта партыя не заможных людзей і ня бедных, а тых, хто корміць свае сем'і і на чые падаткі жыве дзяржава — гэта прадпрымальнікі, кваліфікаваныя работнікі прадпрыемстваў.

Апошнія прэзыдэнцкія выбары засьведчылі, што прыйшоў час рэалізаваць гэтую ідэю. На падставе аналізу выніку выбараў бачна, што патрэбная больш моцная партыя за тыя, што існуюць зараз".

Беларуская народна-дэмакратычная партыя, паводле словаў спадара Каліцені, найбольшую ўвагу будзе надаваць пытаньням эканамічных рэформаў. Прычына — многія беларусы адмоўна ставяцца да засільля ў эканоміцы дзяржаўных формаў уласнасьці і антырынкавай палітыкі:

(Каліценя: ) "Мы чулі заявы дзеючага прэзыдэнта, які сказаў, што нічога карэнным чынам мяняць не зьбіраецца. З гэтага варта зрабіць выснову, што ад цяперашніх уладаў варта чакаць, самае большае, касмэтычных зьменаў. Таму мы будзем настойваць на большым укараненьні прыватнай уласнасьці ў гаспадарчыя адносіны. Наша партыя будзе змагацца за пашырэньне прыватнага сэктару ў эканоміцы".

Устаноўчы зьезд па стварэньні Беларускай народна-дэмакратычнай партыі яе ініцыятары плянуюць правесьці на пачатку наступнага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG