Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ПАЧАЎСЯ СУД НАД НАЗІРАЛЬНІКАМ НА ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАХ


Алег Супрунюк, Берасьце

Спадара Варвашэвiча, якi ёсьць наглядальнiкам ад праваабарончага цэнтру "Вясна", мiлiцыянты затрымалi ўвечары 9 верасьня, калi ён спрабаваў трапiць на выбарчы ўчастак №11, дзе ў гэты час адбываўся падлiк галасоў.

У складзеным пратаколе аб адмiнiстрацыйным правапарушэньнi Рыгора Варвашэвiча абвiнавацiлi ў тым, што ён перашкаджаў дзейнасьцi сябраў выбарчай камiсii i не падпарадкоўваўся патрабаваньням супрацоўнiкаў мiлiцыi. Але паколькi ў пратаколе няправiльна названае iмя па бацьку затрыманага, судзьдзя Алег Мiранюк вырашыў вярнуць матэрыялы справы ў Ленiнскi РАУС Берасьця.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG