Дзяржкамдрук даў выданьні папярэджаньне за тое, што рэдакцыя нiбыта парушыла артыкул 5 "Закону аб друку", апублікаваўшы зварот пад назвай "Спынiце цкаваньне дэмакратычных кандыдатаў у Прэзыдэнты Рэспублiкi Беларусь!"
Зварот падпiсалi лiдэры мясцовых апазыцыйных партыяў, грамадзкiх аб'яднаньняў i прафсаюзаў. Некаторыя з гэтых структураў не прайшлi рэгiстрацыю ў Берасьцейскiм аблвыканкаме, што i сталася падставай для папярэджаньня незалежнай газэце.
Варта нагадаць, што сёлета "Брестский курьер" ужо абскардзiў iншае папярэджаньне Дзяржкамдруку i выйграў справу ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусi.