Нагадаем, што ўдзельнікаў падобнай акцыі, якая адбылася ўчора, – Інэсу Галееву, Аксану Філімонаву, Віталя Буевіча, Сяржука Іванова і кіраўніка філіі Сяржука Васенку – міліцыянты затрымалі ўжо пасьля заканчэньня пікету на вуліцы, далёка ад месца падзеі. На іх былі складзеныя пратаколы, а паўтузін плякатаў скафіскавалі.
Таму сёньня давялося абыходзіца адзіным плякатам «Саша, калі мы будзем жыць лепей?», зь якім да пяцёркі далучыліся Валер Паўлоцкі і Сяржук Сяргеенка. Маладзёны распаўсюджвалі буклеты «Мы памятаем...» ды Дэклярацыю правоў чалавека.
Два старшыні-міліцыянты з табельнай зброяй і гумавымі дручкамі пільна адсочвалі сытуацыю, але без загаду кіраўніцтва актыўных дзеяньняў ня прадпрымалі.
На момант перадачы інфармацыі зьвестак пра затрыманьні ня было.