Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР УЛІЦЁНАК: АДЗІН З ЗАСНАВАЛЬНІКАЎ “СВОБОДНЫХ НОВОСТЕЙ” АТРОШЧАНКА ТРЫЗЬНІЦЬ


Радыё Свабода.

Паводле словаў уладальніка “Свободных новостей”, у наступных нумарах палітыка будзе зьведзеная да мінімуму, выданьне стане “добраю сямейнаю газэтаю”.

Сп-р Атрошчанка праінфармаваў аб сваім рашэньні старшыню дзяржкамітэту друку Міхаіла Падгайнага. Цяперашні галоўны рэдактар “Свободных Новостей” Аляксандар Уліценак назваў дзеяньні сп-ра Атрошчанкі “авантураю і поўным трызьненьнем”. Ён заявіў, што сп-р Атрошчанка ня мае аніякага дачыненьня ні да фінансаў, ні да творчай палітыкі газэты.

(Навумчык: ) “У чым сутнасьць канфлікту?”

(Уліцёнак: ) “Сутнасьць канфлікту зусім невыразная і яна не зразумелая асабіста для мяне і людзей, якія працуюць са мной. Спадар Атрошчанка прапанаваў нам пагадзіцца зь яго “основополагающим” дакумэнтам пра тое, што “Свободные новости” ператварыліся ў флагман палітычнай апазыцыі. Ён хоча, каб мы пагадзіліся зь яго тэзамі пра тое, што ў Беларусі і беларусаў зараз ёсьць толькі адно выйсьце – гэта ўваход у склад Расейскай імпэрыі, па-другое, разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі, па-трэцяе, рэанімацыя Савецкага Саюзу. Было прапанавана палітычна неляяльных зь яго пункту гледжаньня журналістаў, супрацоўнікаў рэдакцыі скараціць”.

(Навумчык: ) “Аляксандар, хто такі Атрошчанка? Гэтае імя невядомае боьшасьці нашых слухачоў”.

(Уліцёнак: ) “Сяргей Атрошчанка – гэта ўладальнік фірмы “Серж”, якая замаецца вытворчасьці сподняй бялізны, галоўным чынам жаночых майткоў”.

(Навумчык: ) “Цікавы інтарэс вытворцы майткоў да разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі. Што Вы плянуеце надалей у сэнсе абароны працоўнага калектыву?”

(Уліцёнак: ) “Імя гэтага чалавека невядомае тым нашым партнэрам, якія забясьпечваюць тэхналягічны працэс і выпуск газэты “Свободные новости”. І калі ён напісаў нейкую заяву ў Дзяржкамдрук, дык я думаю, што Міхаіл Васільевіч Падгайны – члавек разумны, і ён павінен задумацца, адкуль зьявіўся такі ліст, і ці не павінен яго аўтар прайсьці псыхіятрычную экспэртызу. Што да пазыцыі маёй, а таксама калектыву і трох іншых сузаснавальнікаў газэты, дык мы мяркуем, што такога кшталту канфлікты вырашаюцца не на ўзроўні палітычных дэклярацыяй і палітычна бязглуздых заяваў. Спачатку справа вырашаецца паміж сузаснавальнікамі газэты, а пасьля, калі справа не вырашаецца, канфлікт трэба вырашаць праз суд”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG