Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАПЕЙСКІ ЗЬВЯЗ ПРЫНЯЎ ЗАЯВУ У СПРАВЕ ВЫБАРАЎ У БЕЛАРУСІ


Радыё Свабода

У заяве гаворыцца:

“Эўрапейскі Зьвяз далучаецца да заключэньня, зробленага місіяй міжнароднага абмежаванага назіраньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі 9-га верасьня і выказвае моцнае шкадаваньне з прычыны, што гэтыя выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам АБСЭ. Эўрапейскі Зьвяз у прыватнасьці, выказвае шкадаваньне ў сувязі з перасьледам прадстаўнікоў апазыцыі, унутраных назіральнікаў, незалежных мэдыяў і няўрадавых арганізацыяў. Эўрапейскі Зьвяз заклікае ўлады Беларусі паважаць іх правы.

Эўрапейскі Зьвяз мае намер дзейнічаць, зыходзячы з таго, што разьвіцьё адносінаў з Беларусьсю у вызначальнай ступені залежаць ад папвагі да правоў чалавека і прагрэсу ў дэмакратызацыі краіны. У гэтым кантэксьце Эўрапейскі Зьвяз вітае праявы ў Беларусі пэўнага плюралізму і грамадзянскай супольнасьці, якая імкнецца да дэмакратычных зьменаў, што адзначыла міжнародная місія назіральнікаў.

На жаль, ўлады Беларусі ня выкарысталі магчымасьці, прадастаўленай выбарамі, каб павесьці сваю краіну шляхам дэмакратыі. Эўрапейскі Зьвяз спадзяецца, што цяпер Беларусь выбярэ курс, скіраваны на палітычную лібэралізацыю, павагу да правоў чалавека і вяршэнства закону.

ЭЗ будзе працягваць падтрымку дэмакратычных зьменаў і будзе праводзіць кансультацыі з прадстаўнікамі ўсіх палітычных сілаў Беларусі, калі Беларусь гатовая ісьці ў тым жа накірунку. Мы падтрымліваем КНГ АБСЭ, якая настойвае на такіх зьменах”.

Да гэтай заявы ЭЗ далучыліся асацыяваныя да Зьвязу краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Кіпр, Мальта і Турэччына, а таксама краіны-сябры эканамічных арганізацыяў ЭЗ.

Брусэль, 14 верасьня


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG