Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖУРНАЛІСТАЎ У БАРЫСАВЕ АСУДЗІЛІ ЗАВОЧНА


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Журналісту і рэдактару прад'явіла матэрыяльныя прэтэнзіі загадчыца райаддзелу адукацыі Тацяна Чэрнікава — нібыта за абражаныя гонар і годнасьць.

На рашэньне Тацяны Сьцепаненкі Андрэй Міновіч і рэдакцыя "Барысаўскіх навінаў" павінны выплаціць 300 тысяч рублёў за тое, што абразілі гонар і годнасьць загадчыцы аддзелу адукацыі Барысаўскага райвыканкаму Тацяны Чэрнікавай, і яшчэ яны мусяць заплаціць 150 тысяч за судовыя выдаткі.

Як жа так выйшла, што ўчорашні судовы працэс адбыўся без адказчыкаў? Паводле тлумачэньня галоўнага рэдактара выданьня Анатоля Букаса, ён загадзя дамовіўся з Тацянай Сьцепаненкай пра пачатак гэтага працэсу ўчора, але на дзьве гадзіны апоўдні.

Напярэдадні паседжаньня судзьдзя павінна была даслаць позвы і галоўнаму рэдактару, і аўтару публікацыі, пазначыўшы канкрэтную дату і дакладны час пачатку паседжаньня.

Учора адказчыкі зьявіліся ў горсуд у 13 гадзінаў роўна — на гадзіну раней, чым дамаўляліся, каб азнаёміць адваката са справай, але Тацяна Сьцепаненка ўжо правяла судовае паседжаньне і абвесьціла сваё рашэньне.

Андрэй Міновіч, аўтар артыкула, у якім ён крытыкуе загадчыцу райаддзелу адукацыі за распачатыя сёлета фінансавыя паборы з настаўнікаў дзеля правядзеньня калгасных ды палявых работ, лічыць, што судзьдзя Тацяна Сьцепаненка знарок не пусьціла адказчыкаў да ўдзелу ў працэсе.

Гаворыць Анатоль Букас:

(Букас: ) "Тое, што зрабіла барысаўская тэміда, ня ўкладваецца ў маёй галаве. На вялікі жаль, судзьдзя Сьцепаненка праз свой вырак, прыняты пры сумнеўных абставінах, падключылася да ліку тых, хто ўжо ня першы год цкуе нашу газэту. Яна выканала, мне здаецца, чыйсьці заказ. Цяпер нам нічога не застаецца, як абскардзіць ейнае рашэньне ў касацыйным парадку ў абласным судзе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG