Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗВОЛЬНЕНЫЯ МЯСЬНІКОВІЧ, ЗАМЯТАЛІН І СІВАКОЎ


Юры Сьвірко, Менск

Сёньня Аляксандар Лукашэнка звольніў з пасады кіраўніка сваёй адміністрацыі Міхаіла Мясьніковіча і прызначыў яго сваім памочнікам у асаблівых даручэньнях.

Новым кіраўніком адмінстрацыі стаў Урал Латыпаў, які займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Рады Бясьпекі. Новым дзяржаўным сакратаром стаў Генадзь Нявыглас, які ачольваў службу бясьпекі прэзыдэнта.

Звольненыя таксама са сваіх пасадаў намесьнікі кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Замяталін і Юры Сівакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG