Людзей там няма, там ходзяць толькі міліцыянты. Манхэттэн вымер, сапраўды вымер. Два будынкі, у якіх 400-450 паверхаў, абваліліся. Гэта жахліва.
У час, калі гэта здарылася, адкрыліся крамы, арганізацыі. Было шматлюдна на месцы катастрофы. Ахвяраў падлічыць немагчыма. У сярэднім у цэнтры гораду знаходзіцца каля 150 тысячаў чалавек. У будынках супрацоўнікаў – каля 40 тысячаў. Людзі, якіх дастаўляюць у шпіталі, пакрытыя апекамі.
За тры хвіліны да таго, як рухнуў будынак Сустветнага гандлёвага цэнтру, людзі, якія былі ў гэтым будынку, выскоквалі ў вокны. Там было шмат крыві. Прысутныя плакалі.
У паветры сярод дыму лётаюць розныя паперы, рэчы.
Што да колькасьці самалётаў, 2 урэзаліся ў будынкі Сусьветнага гандлёвага цэнтру. У адным было 160 чалавек, у другім – 54.
1 быў зьбіты над Пансільваніяй. Яшчэ адзін урэзаўся ў Пэнтагон.
З аэрапортаў ЗША сёньня было скрадзена 8 самалётаў. На гэты момант лёс 4-х самалётаў – невядомы.