Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЫРЭКТАР МІЖНАРОДНАЙ ГЕЛЬСЫНКСКАЙ ФЭДЭРАЦЫІ ААРАН РОЎДЗ НАЗВАЎ ПРЭЗЫДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ Ў БЕЛАРУСІ "НЕБЯСЬПЕЧНЫМ ЭКСПЭРЫМЭНТАМ"


Ул. інф.

Ааран Роўдс заявіў, што, на яго думку, людзі Беларусі ў масавым маштабе былі падманутыя, яны не разумелі, што адбываецца. Самая масавая газэта краіны "Советская Белоруссия", якая фінансуецца з бюджэту, дзейнічала як ворган прапаганды толькі аднаго кандыдата ў прэзыдэнты, а праграмы Беларускага тэлебачаньня сп. Роўдз назваў "праграмамі прамываньня мазгоў". Паводле слоў Роўдза, дэмакратыя мае на ўвазе магчымасьць азнаямленьня з усімі кандыдатамі. Калі няма магчымасьці даведацца пра розныя пункты гледжаньня, то няма і магчымасьці рабіць сьвядомы выбар.

Як адзначыў кіраўнік Міжнароднай Гельсынкскай фэдэрацыі, выбары ў Беларусі "ўяўляюць сабой небясьпечны экспэрымэнт", калі можна парушаць абавязальніцтвы краіны перад АБСЕ, ААН, калі можна ігнараваць дэмакратычныя стандарты і рэкамэндацыі такіх аўтарытэтных арганізацыяў як, напрыклад, Савет эўропы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG