Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17:10 РАСЕЙСКІЯ ПРАВААБАРОНЦЫ ЗЬДЗІЎЛЕНЫЯ СТРАХАМ, ЯКІ АХАПІЎ ЛЮДЗЕЙ У БЕЛАРУСІ


Міхал Стэльмак, Менск

Каардынаваў дзейнасьць расейскіх праваабаронцаў у справе назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі Валянцін Гефтэр, які прадстаўляе маскоўскі праваабарончы цэнтар "Мэмарыял".

(Гефтэр: ) "Выбарчы працэс не пачынаецца ў апошнія дні перад выбарамі. Ён пачаўся ў Беларусі задоўга да 9 верасьня. На мой погляд, ён тут пачаўся ў 1994-м, магчыма, у 1996 годзе. Цягам гэтых гадоў у Беларусі ўсталяваліся норавы, якія цяжка зьмяніць адным махам за адну выбарчую кампанію. Беларускіх выбарцаў улада прывучыла, што альтэрнатывы дзейнаму прэзыдэнту ў яго няма.

Калі глядзець Беларускае тэлебачаньне ці чытаць афіцыйныя выданьні, то там гаворыцца, што з прэзыдэнтам зараз змагаюцца не палітычныя апанэнты, а ворагі. А гэта вельмі важны элемэнт выбарчага працэсу. У выбарцаў не было магчымасьцяў параўнаць кандыдатаў, атрымаць праўдзівую інфармацыю, таму гэтыя выбары ў доўгатэрміновым маштабе — неаб'ектыўныя", — лічыць Валянцін Гефтэр.

Прадстаўніца Пецярбургскай лігі выбаршчыц Алена Дзьячкова была ўражаная ў Беларусі наступным:

(Дзьячкова: ) "Мяне ўразіў узровень трывожнасьці. Такое адчуваньне, што я патрапіла ў савецкае грамадзтва 1970-х гадоў. Я — сацыёляг і журналіст, але людзі тут, калі я спрабавала ўзяць у іх інтэрвію, палохаліся. Людзі баяліся гаварыць пра выбары, баяліся фатаграфавацца. Яны казалі, што непакояцца з прычыны рэпрэсіяў і ня столькі ў дачыненьні да сябе, як да сваіх дзяцей".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG