“Працягваецца атака на беларускія Інтэрнэт-сайты. Цяпер ужо можна з дакладнасьцю сказаць, што ніводзін беларускі сайт, які асьвятляе выбары ў Беларусі ў рэжыме рэальнага часу, недаступны зь Беларусі. Да заблякаваных раней сайтаў Хартыі-97, Рыдыё Свабода, газэты Наша Свабода, БДГ, Белорусской газеты дадаліся сайты грамадзянскай ініцыятывы “Незалежнае назіраньне”, якая займалася рассылкай інфармацыі аб маштабных парушэньнях выбарчага заканадаўства, сайты агенцтва БелаАН, Радыё Рацыя, сайт адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка.
Сьпіс сайтаў, якіх не відаць зь Беларусі:
www.charter97.org
www.svaboda.com
www.svaboda.org
www.bdg.by
www.vybory.bdg.by
www.belapan.com
www.election.belapan.com
www.dt.home.by
www.racyja.pl
www.irex.minsk.by
www.spring96.org
Увесь *.home.by, *.ubibel.by, *.nsys.by, *.minsk.by, *.org.by
сайт адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка не відаць зь Беларусі (www.goncharik.org)”