Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАМЕЖНЫ ДРУК ПРА БЕЛАРУСЬ – 4


Сяргей Шупа, Прага

«Беларускія выбары зь любові і страху да Лукашэнкі» – завецца артыкул у славацкай газэце Narodna Obroda: газэта піша: «Вялікі посьпех апазыцыі будзе дасягнуты тады, калі Ганчарыку ўдасца забясьпечыць правядзеньне другога туру выбараў. Для Лукашэнкі гэта быў бы найбольшы ўдар, які ён толькі можа сабе ўявіць».

Іншая славацкая газэта – Praca – назвала артыкул «Прэзыдэнт, які некалі біў сваіх падначаленых» і цытуе самога Лукашэнку, які некалі сказаў: «Падумаў я сам пра сябе – дзякуй Богу, што існуе такі прэзыдэнт, які здолеў захаваць стабільнасьць у грамадзтве».

Адказам на гэты роздум можа быць загаловак у латыскай расейскамоўнай газэце “Время” – «Менск рыхтуецца да вулічных беспарадкаў».

«Лукашэнка баіцца паўтарэньня Югаславіі» – гэта яшчэ адна славацкая газэта – SME. Карэспандэнт газэты Любамір Гомбаш сярод іншага паведамляе: «Міліцыя і ўнутраныя войскі ўжо знаходзяцца ў стане гатовасьці. Міліцыйнае начальства сядзіць на працы круглыя суткі, а шараговыя міліцыянты рыхтуюцца, каб у выпадку вулічных акцыяў апазыцыі яны ў любы момант маглі быць мабілізаваныя. Рэжым баіцца гэтак званага «югаслаўскага варыянту», калі апазыцыя выйшла на вуліцы і практычна «выстаяла» перамогу для Воіслава Каштуніцы». – Піша славацкая SME.

Ну а далей ужо толькі «парад загалоўкаў»:

«Масква аддаляецца ад Лукашэнкі» - эстонская Postimees.

«Лукашэнка хоча выйграць за любы кошт» – латыская NRA.

«У Беларусі прагаласавала ўжо 5 працэнтаў» - паведамляе іншая латыская газэта Diena.

«Лукашэнка – фаварыт змрочных пэрзыдэнцкіх выбараў» – Le Monde.

«Над выбарамі навіс цень махлярства» – Liberation.

«Халодная вайна ў Беларусі» – каталёнская La Vanguardia.

«Беларусь вырашае – ці Лукашэнка застанецца прэзыдэнтам» – гішпанская El Pais.

«Беларуская моладзь глядзіць на Захад» – дацкая Jyllands Posten.

«Беларускай апазыцыі не даюць існаваць» – Le Temps.

Пра Беларусь сёньня пішуць таксама румынская Curierul National і літоўскія Kauno Diena, Lietuvos Zinios і Liеtuvos Rytas, нідэрляндзкія De Telegraaf і de Volkskrant, бэльгійская La Libre Belgique і швэдзкая Svenska Dagbladet.

Урэшце – чаго й варта было чакаць – італьянскія газэты сёньня поўныя публікацыяў пра злоўленага ў Менску шпіёна Анджэла Антоніё Піў, які на судзе ў Менску прызнаўся ў сваёй шпіёнскай дзейнасьці.

За адным разам газэты пішуць і пра іншыя падзеі ў Беларусі – напрыклад, пра заўтрашнія прэзыдэнцкія выбары.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG