Райвыканкам абгрунтаваў гэтае рашэньне тым, што спадар Качан падтрымлівае Ўладзімера Ганчарыка. Журналіста абвінавацілі ў распаўсюдзе незалежных выданьняў, што райвыканкам разглядае як агітацыю за адзінага кандыдата.
Віктар Качан лічыць гэткае рашэньне незаконным і мяркуе, што гэты крок уладаў выкліканы іхным намерам сфальсыфікаваць вынікі выбараў у Бабруйску.