Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІНЬНІКАВА АБВЯРГАЕ ЛУКАШЭНКУ, ЯКІ СКАЗАЎ, ШТО ЯНА ГАТОВАЯ ВЯРНУЦЦА


Юры Сьвірко, Менск

Спадар Лукашэнка распавёў, што даручыў блізкаму да яго агенцтву "Інтэрфакс-Запад" патэлефанаваць спадарыні Віньнікавай у Вялікабрытанію, каб яна абвергла апублікаванае ў панядзелак інтэрвію, дзе распавядалася пра фінансавыя маніпуляцыі Аляксандра Лукашэнкі ды ягонага атачэньня.

Сёньня Тамара Віньнікава заявіла нашаму радыё, што ёй задавалі пытаньні іншага кшталту.

(Віньнікава: ) "Мне патэлефанавалі зь нейкага... так, Інтэрфаксу й сказалі: Тамара Дзьмітрыеўна, якія рахункі вы назвалі Лукашэнкі ды ў якім банку? Я сказала, што я не называла аніякіх рахункаў у ніякіх банках. Я сказала, што я наадварот сказала: не шукайце рахункаў і не шукайце банкаў. Я сказала: пачытайце тыя матэрыялы, якія ёсьць".

Я вырашыў удакладніць таксама, ці сапраўды спадарыня Віньнікава папрасіла Аляксандра Лукашэнку, як ён сказаў, "прыняць яе ў Менску".

(Карэспандэнт: ) "Вы гатовая ехаць у Менск сустракацца з Лукашэнкам?"

(Віньнікава, сьмяецца: ) "Ты, мяне, Юра, дурыш!"

Тамара Віньнікава дадала, што ў выпадку прыезду ў Менск яна згубіць статус палітычнага ўцекача ў Вялікабрытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG