На пытаньне нашага карэспандэнта, ці будзе Цэнтарвыбаркам рэагаваць на бясплатны распаўсюд выпуску газэты "Советская Белоруссия" з артыкулам "Апэрацыя "Белы бусел" ды іншымі агітацыйнымі матэрыяламі на карысьць Аляксандра Лукашэнкі, улучна з паўторна надрукаванай ягонай перадвыбарчай праграмай, і ці можа спадар Лукашэнка атрымаць за гэта папярэджаньне, сакратар Цэнтральнае камісіі Мікалай Лазавік адказаў гэтак:
(Лазавік: ) "Натуральна, будзем рэагаваць. Будзе вырашаць Цэнтарвыбаркам — можа быць што заўгодна. Гэта трэба будзе яшчэ вывучыць пытаньне. Ад вас інфармацыю мы атрымалі, а для таго, каб упэўніцца, што нешта такое, разгледзець, — трэба вывучыць пытаньне".