Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЛАНЦУГ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ” СТАЯЎ УЧОРА Ў ВІЦЕБСКУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Ланцуг неабыякавых людзей расьцягнуўся ўздоўж Прывакзальнае плошчы ў Віцебску. Акцыя распачалася а сёмай вечара і доўжылася гадзіну. 13 сяброў АГП трымалі партрэты зьніклых беларускіх грамадзянаў – Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Завадзкага, а таксама Карпенкі, Клімава ды іншых пацярпелых ад сучасных беларускіх уладаў.

Удзельнікі акцыі распавядалі мінакам пра сумныя лёсы гэтых людзей, а міліцэйскія машыны ўвесь гэты час упарта курсавалі па-за іхнымі сьпінамі. Аповядаў міліцыянты ня чулі, затое нагледзеліся на каляровыя налепкі з надпісам “Надоел!”, якія знарок прымацавалі сабе на сьпіны сябры АГП. Яшчэ шасьцёра ўдзельнікаў акцыі тым часам распаўсюджвалі незалежную прэсу. Адмысловыя выпускі “Предпринимательской газеты”, “Народнай Волі” і бюлетэня “Права на волю” Праваабарончага цэнтру “Вясна” сталіся сёньня для многіх віцяблянаў крыніцай праўдзівай перадвыбарчай інфармацыі пасьля апошніх перадруковак у мясцовых дзяржаўных газэтах артыкулаў з “Советской Белоруссии” ды іншых пралукашэнкаўскіх выданьняў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG