Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАВАДЗКАМУ СЁНЬНЯ СПОЎНІЛАСЯ 29 ГАДОЎ


Любоў Лунёва, Менск

Калегі і сябры Зьмітра Завадзкага павіншавалі ягоную маці Вольгу Рыгораўну і жонку Сьвятлану з днём народзінаў Зьмітра.

Гаворыць Вольга Завадзкая:

(Завадзкая: ) "Гэта заўсёды быў сьвяты дзень. Я свае дні народзінаў не люблю адзначаць, а дзяцей — заўсёды сьвяткую. Для іх гэта заўсёды сьвята. Яны чакалі падарункаў, гасьцей. Было вельмі весела. Так і цяпер. Калі Зьміцер зьнік год таму, мы адзначалі ягоны дзень народзінаў. Сёньня таксама будзем адзначаць. Прыйдуць ягоныя сябры. Зранку мяне павіншавалі велічэзным букетам ружаў. Для мяне гэта вялікае сьвята. Я яго заўсёды вельмі чакаю...

Усе маўчаць. І адвакат маўчыць... Нешчасьлівы мой сын наконт дня народзінаў. 27 гадоў адзначаў у вязьніцы, а 29 — адзначаем безь яго".

Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдактар часопісу "Абажур" Уладзімер Дзюба паведаміў Радыё Свабода:

(Дзюба: ) "Канечне ж, наведаем ягоную жонку Сьвятлану, сына Юру. Неаднойчы прыяжджалі да іх у сям'ю, каб падтрымаць маральна, дапамагчы. Апошнім часам Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіла некалькі акцыяў. На вялікі жаль, на сёньняшні дзень папросту глухое маўчаньне — як з боку ўладаў, так і з боку сілавых структураў. Самае жахлівае, што баліць толькі калегам-журналістам і родным. Вельмі непрыемна ўражвае маўчаньне грамадзтва. Гэта сьведчаньне таго, што ў нашым грамадзтве пануе страх".

На імя маці, сына і жонкі Зьмітра Завадзкага паступаюць віншаваньні ад розных людзей, у тым ліку з-за мяжы. З нагоды дня народзінаў Зьмітра многія людзі ўтварылі жывы ланцуг вакол будынка адміністрацыі Лукашэнкі з патрабаваньнем паведаміць праўду пра лёс журналіста.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG