Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМБАСАДА КАХЗАХСТАНУ ВІНАВАЦІЦЬ “СОВЕТСКУЮ БЕЛОРУССИЮ”


Ганна Соусь, Менск

"У матэрыяле карэспандэнта выданьня ёсьць нэгатыўныя ацэнкі сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў Рэспубліцы Казахстан, пададзеныя тэндэнцыйна на выснове суб'ектыўнага меркаваньня па выніках размовы з адным рэспандэнтам, і зусім не адпавядаюць рэальнай сытуацыі", — гаворыцца ў лісьце.

Казахстанская амбасада спасылаецца на афіцыйную статыстыку — згодна зь ёй, Казахстан у лідэрах сярод краінаў СНД паводле ўзроўню сярэдняй заработнай платы й пэнсіі.

У ноце гаворыцца, што друкаваньне гэткіх матэрыялаў ня толькі дыскрэдытуе вобраз Казахстану, але й нясе шкоду далейшаму разьвіцьцю двухбаковых сувязяў. Казахстанская амбасада выказала шкадаваньне, што ў піараўскіх мэтах у часе выбарчай кампаніі быў выкарыстаны Казахстан. Амбасада таксама накіравала ліст з абвяржэньнем у газэту "Советская Белоруссия".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG