Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯШНЯЙ ВІДЭАКАСЭТАЙ ЗАЦІКАВІЛІСЯ РАСЕЙСКІЯ ТЭЛЕКАНАЛЫ


Віталь Цыганкоў, Менск

Усе прадстаўнікі расейсіх тэлеканалаў у Беларусі атрымалі відэастужку з новай заявай наконт зьніклых. Кіраўнік беларускага Бюро ОРТ Зьміцер Наважылаў паведаміў, што лёс матэрыялу пра відэакасэту залежыць ад таго, ці сапраўды людзі на стужцы зьяўляюцца тымі, кім яны сябе называюць.

(Наважылаў: ) "Рашэньне пра тое, ці будзе ОРТ дэманстраваць атрыманую намі стужку, будзе пасьля камэнтару беларускага КГБ. Рэч у тым, што, як нам стала вядома, КГБ заяўляе, што людзі на стужцы — ня тыя, за каго яны сябе выдаюць. У прыватнасьці, Генадзь Угляніца, паводле КГБ, сапраўды ёсьць сярод супрацоўнікаў КГБ па Менскай вобласьці, але гэта ня той чалавек, што на стужцы. Пакуль мы ня можам даваць інфармацыю, якая не зьяўляецца на 100% праўдзівай".

ОРТ зьбіраецца падрыхтаваць сюжэт пра новыя выкрыцьці з прадстаўленьнем пазыцыі і афіцыйнага беларускага боку. Зьміцер Наважылаў кажа, што калі б былі нейкія матэрыяльныя ды рэчавыя доказы, можна было б казаць больш упэўнена. Што да таго, ці зьбіраецца група ОРТ выехаць на месца меркаванага забойства, то Наважылаў упэўнены, што журналістаў туды ня пусьцяць.

Карэспандэнт РТР у Беларусі Міхаіл Кацал ня здолеў адказаць на пытаньне, ці пакажа ягоная тэлерадыёкампанія сюжэт пра новыя выкрыцьці.

(Кацал: ) "Давайце абмяркуем гэта пасьля эфіру. Да эфіру я нічога не магу сказаць. Гэта выключна рэдакцыйнае пытаньне, камэрцыйная тайна, калі заўгодна. Глядзіце эфір. Будзе, ня будзе — гэта ўжо не ад мяне залежыць. Я зраблю ўсё, што магу".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG