Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САФІЯ ПАГСЛІ: АРТЫКУЛ 19 РАШУЧА АСУДЖАЕ КАНФІСКАЦЫЮ АБСТАЛЯВАНЬНЯ ДРУКАРНІ “МЭДЖЫК”


Максім Лукашэвіч, Прага

(Пагслі: ) “Артыкул 19” ня вельмі зьдзіўлены ўчорашнім захопам абсталяваньня прыватнай друкарні “Мэджык”, бо гэта толькі апошні з шэрагу выпадкаў, якія, хутчэй за ўсё, зьвязаныя з выбарамі. Гэтых выпадкаў ужо было ці ня трыццаць – з рознымі газэтамі і няўрадавымі арганізацыямі, якім канфіскоўвалі абсталяваньне і да якіх чапляліся ўсе – ад падатковай інспэкцыі да КГБ. Безумоўна, мы вельмі асуджаем гэты захоп абсталяваньня, паколькі гэта непасрэда адаб’ецца на найбольшай няўрадавай газэце Беларусі – на “Народнай волі”, а таксама на газэце “Рабочы”. Гэта ў Беларусі наўмысная палітыка ўладаў – абмяжоўваць распаўсюджваньне недзяржаўных газэтаў, і яна найбольш відавочная ў правінцыі, у невялікіх местах. Тым вы ня знойдзеце недзяржаўных газэтаў. “Советская Белоруссия” прадаецца ўсюды, а іншыя – не”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG