Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІРАЎНІЦТВА ДЗЯРЖАЎНАГА РАДЫЁ ЗМАГАЕЦЦА ЗЬ МЕНСКІМІ КЛЮБАМІ


Ігар Карней, Менск

Выканаўца абавязкаў старшыні радыёкамітэту Ўладзімер Губскі распаўсюдзіў сярод супрацоўнікаў і гукарэжысэраў радыё загад наступнага зьместу: "Забараніць гучаньне гуртоў сатанінскай накіраванасьці, што насаджаюць распусту, нетрадыцыйныя спосабы блуду, гвалт, п'янства й наркаманію".

Адметна, што толькі дзьве назвы зь вялікага сьпісу адпавядаюць уласна музычным камандам: гэта папулярны напачатку 1980-х гадоў нямецкі гурт "Motorhead" і куміры савецкіх "мэталістаў" тых жа 1980-х — расейская "Ария". Усе астатнія — назвы менскіх дыскатэк ды начных клюбаў: прыкладам, "Рэактар", "Акварыюм", "Тунэль", "Альтэрнатыва", "Пілёт", "Магна" ды іншыя.

Цікава, што ў сьпіс забароненых для афішаваньня на беларускім радыё трапіла нават казыно нядаўняга прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду Юр'я Данькова — вядомы ў Менску "Данькофф-клуб". Зараз супрацоўнікі радыё гадаюць, хто гэтак падмануў іхнае кіраўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG