Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ АДПОМСЬЦІЛІ БДІПЧ ЗА ЛЕТАШНІЯ ВЫБАРЫ?


Валер Карбалевіч, Менск

Запрашэньне міжнародных назіральнікаў – гэта знакавая падзея. Правядзеньне выбараў без запрашэньня БДІПЧ выглядала занадта моцным выклікам усёй Эўропе. Гэта амаль гарантавала непрызнаньне выбараў з боку АБСЭ. Прычым гэта быў выклік ня толькі Захаду, але і сябрам АБСЭ зь ліку краінаў СНД, у тым ліку і Расеі. Вядома, што расейскі Цэнтарвыбаркам прыняў рашэньне праводзіць назіраньне ў складзе структураў АБСЭ. Падаецца, што менавіта расейскі фактар адыграў значную ролю ў сёньняшнім рашэньні беларускага МЗС.

Далейшае зацягваньне запрашэньня назіральнікаў БДІПЧ магло прывесьці да таго, што яны наагул адмовіліся б ад паездкі. Цягнуць далей проста не было куды. Беларускія ўлады гулялі на мяжы фолу.
Гэта была спроба прадэманстраваць Захаду, што Беларусь ня надта зацікаўленая ў міжнародным прызнаньні, што гэта хутчэй праблема Захаду, чым Беларусі, а акрамя таго, праглядалася спроба раскалоць адзіны фронт міжнародных арганізацыяў. З другога боку, пэўная колькасьць этапаў выбарчай кампаніі ўжо прайшла, прычым прайшла па-за межамі назіраньня БДІПЧ. Чым пазьней прыедуць міжнародныя назіральнікі, тым менш парушэньняў выбарчага заканадаўства яны ўбачаць.

Беларускія ўлады разыгралі шматхадовы сцэнар. Па-першае, яны “адпомсьцілі” БДІПЧ за мінулагоднія выбары ў “палату прадстаўнікоў”. Па-другое, яны дамагліся таго, што БДІПЧ усё ж такі прыедзе для назіраньня. І па-трэцяе, назіральнікі БДІПЧ прыедуць позна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG