Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КУДЫ ПАДЗЕЎСЯ МЭМАРЫЯЛЬНЫ ЗНАК БІЛА КЛІНТАНА Ў КУРАПАТАХ?


Валер Каліноўскі, Менск

Сёньня ўчастковы міліцыянт з Бараўлянаў Сяргей Міхалевіч, які зьбірае матэрыял з мэтай узбуджэньня крымінальнай справы, паведаміў нашаму радыё, што расколатая напалам мармуровая лаўка зусім зьнікла з Курапатаў.

(Міхалевіч: ) "Людзей апытваем, а ў лесе, самі ведаеце — мала каго сустрэнеш. Сёньня я зноў езьдзіў уКурапаты. Нікога там не знайшоў і нават гэтага помніка я не знайшоў ужо".

(Карэспандэнт: ) "А дзе ён падзеўся?"

(Міхалевіч: ) "Самі ня ведаем, мы сёньня прыехалі, каб забраць у сельсавет, а ўжо няма яго. Каб ведалі, што такое будзе, то засаду зрабілі б там. Каму гэта спатрэбілася толькі, цікава".

Сяргей Міхалевіч паведаміў, што крымінальню справу могуць распачаць на працягу 10 дзён.

У амбасадзе ЗША і ў Менскім райвыканкаме паведамілі Свабодзе, што ім нічога пра лёс мэмарыяльнага знака ад амэрыканскага народу невядома.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG