Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ ЎЛАДЫ БЕЛАРУСІ ТАК І НЕ НАКІРАВАЛІ ЗАПРАШЭНЬНЯ БДІПЧ — НАСУПЕРАК ПУБЛІЧНАМУ АБЯЦАНЬНЮ ЛІДЗІІ ЯРМОШЫНАЙ


Юры Сьвірко, Менск

Спадар Латушка ня змог пацьвердзіць, што гэтае запрашэньне будзе дасланае сёньня, у пятніцу. А што да выходных дзён, дык, на думку прэсавага сакратара МЗС, гэта малаверагодна.

Такім чынам, пытаньне пра запрашэньне застанецца адкрытым і на наступным тыдні, у самы пярэдадзень рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.

Нагадаю, што на ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што запрашэньне варшаўскаму Бюро АБСЭ ўзяць удзел у назіраньні за выбарамі будзе дасланае ў чацьвер або пятніцу:

(Ярмошына: ) "Учора абмяркоўвалі зь міністрам замежных справаў. Я думаю, што цягам двух дзён гэтага тыдня, якія засталіся, то бок сёньня-заўтра".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG