Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІЗРАІЛЮ СЁНЬНЯ НЕ ДА ЖАРТАЎ ЛУКАШЭНКІ


Юры Сьвірко, Менск

На ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі журналістка "БДГ" Ірына Халіп задала яму пытаньне: "Пасьля пройгрышу на выбарах вы застаняцеся ў краіне, Аляксандар Рыгоравіч, ці ўцячэце ўсьлед за Бажэлкам?"

Спадар Лукашэнка адказаў наступным чынам: "Абавязкова зьбягу".

Але спадарыня Халіп удакладніла: "Куды? Туды, дзе грошы, або туды, дзе абароняць?"

Аляксандар Лукашэнка даў гэткі адказ: "У Ізраіль паеду". Праўда, адразу ж дадаў: "Не дачакаецеся".

Сёньня я патэлефанаваў у ізраільскую амбасаду ў Менску ды папрасіў пракамэнтаваць гэтыя жарты спадара Лукашэнкі ў часе ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі.

(Супрацоўнік амбасады: ) "Шчыра кажучы, не, ня чуў. Учора? Вы маеце на ўвазе якую прэсавую канфэрэнцыю? Пра назіральнікаў АБСЭ, дзе ён падводзіў вынікі свайму, так бы мовіць... На жаль, гэта прайшло міма нас.

Не было ніякай рэакцыі, я вас запэўніваю. І, відаць, ня будзе. Мы зараз працуем... У нас зараз насамрэч... Вось чулі, што ў Ізраілі адбылося? Ну вось. Таму ніякай рэакцыі ў нас ня будзе", — паведаміў супрацоўнік ізраільскае амбасады ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG