Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ МІЛІЦЫЯНТЫ Ў ГОМЕЛІ СПРАБАВАЛІ ЎВАРВАЦЦА Ў ДОМ ВІКТАРА КАРНЯЕНКІ


Казімер Яноўскі, Гомель

Сам спадар Карняенка знаходзіўся ў Менску. Ягоныя сябры дзьвярэй не адчынілі. У двары міліцыянты затрымлівалі ўсіх, хто выходзіў альбо накіроўваўся ў дом. Затрымалі намесьніка старшыні "Грамадзянскіх ініцыятываў" Уладзімера Кацору і юрыста Леаніда Судаленку.

Начальнік райаддзелу міліцыі Барыс Талкачоў адмовіўся назваць матывы затрыманьня. Сам спадар Кацора паведаміў з пастарунку, што затрыманьне зьвязанае з распаўсюджваньнем у горадзе незарэгістраванай сатырычнай газэты "Бульдозэр".

Сёньня ж міліцыянты Талкачова спрабавалі ўварвацца і ў офіс моладзевага незарэгістраванага цэнтру "Гарт", што на вуліцы 50 год БССР, дом 15. Калі дзьвярэй ім не адчынілі, міліцыянты адключылі сьвятло і сталі хапаць маладых людзей у пад'езьдзе. Паводле зьвестак сакратаркі "Гарту" Веранікі Купчанкі, затрымалі трох маладых гамельчукоў зь мясцовай суполкі "Зубар".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG