Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЛІЦЫЯ НЕ ВЯРТАЕ АБСТАЛЯВАНЬНЕ МОЛАДЗЕВАЙ АРГАНІЗАЦЫІ АГП


Любоў Лунёва, Менск

Нагадаем, у чацьвер міліцыянты спынілі таксоўку, у якой сябры партыі перавозілі ў цэнтральны офіс Аб'яднанай грамадзянскай партыі на вуліцу Камсамольскую аргтэхніку — прынтэр, ксэракс, два сканэры, факс і два кампутары. Міліцыянты паведамілі, што тэхніку завязуць у аддзяленьне, каб праверыць, ці ня крадзеная яна.

Сёньня ў Цэнтральным упраўленьні ўнутраных справаў міліцыянты тэхніку аддаць адмовіліся. Сваёй адмовы яны не патлумачылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG