“Белорусская деловая газета”, спасылаючыся на свае крыніцы інфармацыі, паведамляе, што КДБ завеў адмысловую апэратыўную справу па факце падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту. Апэратыўная справа заводзіцца паводле падозраньня у зьдзяйсьненьні злачынства. Калі ў выніку дасьледаваньня падозраньні пацьверджваюцца, справа можа быць перакваліфікаваная ў крымінальную.
Паводле зьвестак выданьня, зборам інфармацыі па справе займаецца ў асноўным служба бясьпекі кіраўніка дзяржавы. “Белорусская деловая газета” паведамляе, што у гэтай апэратыўнай справе фігуруюць імёны Мясьніковіча, Ярмошына, былога амбасадара ў Латвіі Марыніча і былога міністра сельскай гаспадаркі Лявонава.