Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БУДЫНКУ МУС ЗАТРЫМАНЫЯ ТРОЕ СЯБРАЎ “ЗУБРУ”. АДЗІН ЗЬ ІХ ЗЬБІТЫ МІЛІЦЫЯНТАМ ЦЭНТРАЛЬНАГА РАУС ІВАНОВЫМ


Любоў Лунёва, Менск

Пётра Садоўскі, Аляксандар Драпачка і Аляксандар Атрошчанкаў прынесьлі ў будынак Міністэрства ўнутраных справаў сумку са старым адзеньнем і папрасілі ахоўнікаў перадаць яе міністру з суправаджальным лістом. У лісьце сябры "Зубра" нагадалі, што міліцыянты пакідаюць сабе футболкі "зуброў" з надпісам "Час выбіраць", якія канфіскуюць падчас затрыманьняў, і прапанавалі супрацоўнікам міліцыі гуманітарную дапамогу.

Ахоўнікі затрымалі хлопцаў і выклікалі міліцыянтаў з Цэнтральнай ўправы ўнутраных справаў. Тыя адвезьлі затрыманых ў аддзел. У міліцыі высьветлілася, што артыкулу, паводле якога можна было б прыцягнуць да адказнасьці хлопцаў, у Адміністрацыйным кодэксе няма.

Юнакоў адпусьцілі, але перад тым у дзяжурнай частцы міліцыянт Пётра Іваноў некалькі разоў ударыў Аляксандра Атрошчанкава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG